понедельник, 19 декабря 2011 г.

2000 Caesar Maximilianus


Tracks:

1. Уступ. Праходзяць цені
памершых герояў

2. Трыюмф цара Ірада з нагоды чарговае перамогі. Ірад цяпер вельмі магутны уладар, які значна пашырыў сваё валадарства.

3. Ірад загадвае ўсім падданым баляваць і весяліцца, пачынаецца пір, у часе якога Максымільян – сын Ірада – ад злосьці і зайздрасьці да бацькавых посьпехаў разьбівае кубак з віном. Усе зьвяртаюць на гэта ўвагу, узьнікае паўза, але чутныя гукі паляўнічых рагоў – гэта Ірад задумаў вялікае паляваньне. Цар са сьвітай зьбіраюцца і выпраўляюцца.

4. Паўза. Прысутныя ў палацы чакаюць вяртаньня цара.

5. Убягае ганец і абвяшчае ўсім прысутным, што пад час паляваньня цар Ірад невядомым чынам забіты.

6. З палацу рушыць урачыстая жалобная працэсія. Адбываецца пахаваньне Ірада.

7. Максымільян мусіць стаць царом замест бацькі. У троннай залі яго карануюць на валадарства. Ён перажывае сапраўдны трыюмф. Падуладныя сьвяткуюць з гэтае нагоды. Але Максымільяна насьцярожвае залішняя ўвага да сваёй жонкі – ужо таксама царыцы – з боку лепшага рыцыра Анікі. Ён пачынае сумнявацца ў вернасьці жонкі. І не здарма.

8. У вадным з палацавых пакояў Аніка бавіцца з Царыцай.

9. Наступае ноч. Аніка цішком выпраўляецца ў суседні край, дзе дамаўляецца інсцэніраваць напад на ўладаньні Максымільяна, з мэтай самога Максымільяна забіць, а на царскі пасад узьвесьці ягонага сына Адольфа і самому стаць правадыром гаспадарства ў якасьці апекуна. Па вяртаньні ў палац, Аніка ўводзіць у змову Адольфа, які, ачмуроны, пагаджаецца на гэтую афэру. Царыца, аднак, нічога пра гэтае ня ведае.

10. Суседзі рыхтуюцца да нападу.

11. Убягае вартавы зь весткай аб нападзе суседзяў.

12. Бітва, у якой доўга няма нічэйнае перавагі і, урэшце, Максымільян кліча сваех лепшых вояў на чале з Анікай, якія хутка зьнішчаюць усіх ворагаў.

13. На полі бітвы жанчыны аплакваюць забітых.

14. Зьяўляецца Невядомы ў масцы і паведамляе Максымільяну, дзеля чаго сапраўды адбыўся напад.

15. Максымільян у роспачы, уверыўшы ў здраду сына.

16. Допыт Адольфа, на якім ён бярэ ўсю віну на сябе. Максымільян загадвае пакараць сына праз сьмерць.

17. Пакараньне Адольфа. Царыца траціць прытомнасьць.

18. Спазьніўшыся, убягае Аніка і забівае цара Максымільяна.

19. Фінал.