понедельник, 19 декабря 2011 г.

2010 Agromegapolis


Free download (MP3, 320 kBit/s):


Песьні для альбому «Аграмэгаполіс» былі створаныя ў перыяд вясны і лета 2007 году. Хутка пачаліся і рэпетыцыі. Аднак праз занятасьць удзельнікаў ва ўласных асноўных гуртах, працэс запісу расцягнуўся на доўгі час. Штопраўда, на фестывалі «Be Free-2008» музыкі нават выканалі больш за палову новага матэрыялу. Аднак справа ўсё цягнулася і цягнулася. Калі засталося запісаць толькі вакалы, увесь працэс ізноў спыніўся — праз заўчасную сьмерць Вольгі Самусік. Урэшце, альбом быў запісаны, зьведзены і «пакладзены на паліцу» — існуе такі метад, калі гатовая праца адкладваецца на пэўны час, каб, як кажуць, «адляжацца». І праз пэўны перапынак можна было зрабіць канчатковыя праўкі.

Але, Сяргей Скрыпнічэнка ўжо шчыльна займаўся справамі свайго новага гурта «Тhe Blue Devils» і шматпакутны «Аграмэгаполіс» усё чакаў і чакаў свайго выхаду.

Нарэшце альбом, без якіх-кольвек правак, быў выкладзены для вольнага спампоўваньня на гэтым сайце.

2008 Rebe Skrypa

2007 Distortion

2006 Fire King's Diary

2004 ContraБанда

2004 Kajin

2000 Caesar Maximilianus


Tracks:

1. Уступ. Праходзяць цені

1998 Kambinat

1996 Der Dritte Krieg

1995 Prezydent Collection (EP)

1994 Stan Halucynacyji

1993 Stotis

1989-1992 Šyba 48

воскресенье, 18 декабря 2011 г.

«СПРОБА АПІСАНЬНЯ ГІСТОРЫІ ГУРТА žygimont VAZA»

Антон ВЯРСОЦКІ


 Пісаць гісторыю žygimont VAZA вельмі і вельмі складана. Пры ўсім тым, што можна ў любы момант скантактавацца з кімсьці з удзельнікаў – былых ці цяперашніх, і запытаць пра нейкія факты гісторыі гурта. Але, шмат чаго перамяшалася з часам. Легенды і сапраўдныя падзеі часам пераходзяць адное ў другое, людзі кажуць пра адныя й тыя ж падзеі не зусім аднолькавыя рэчы. Спроба апісаць žygimont VAZA-ўскія падзеі застанецца менавіта спробай.

Адзначу адразу, што ўзяўся я рабіць ня жыцьцяпіс Сяргея «Скрыпы» Скрыпнічэнкі, а менавіта жыцьцяпіс гурта žygimont VAZA, таму ўсе падзеі асабістага жыцьця ўдзельнікаў застаюцца па-за канвой апавяданьня. З аднаго боку гэта ня зусім верна. Аднак, паўтаруся, апісаньне ЎСЯГО, ШТО АДБЫЛОСЯ можа стацца сапраўдным эпасам – прынамсі паводле аб’ёму. Таму маё апавяданьне ўяўляе сабой менавіта апрацаваны збор розных зьвесткаў, якія па-просту храналягічна парадкуюцца.

Аднак, паспрабуем...