Антон ВЯРСОЦКІ
Пісаць гісторыю žygimont VAZA вельмі і вельмі
складана. Пры ўсім тым, што можна ў любы момант скантактавацца з кімсьці з
удзельнікаў – былых ці цяперашніх, і запытаць пра нейкія факты гісторыі гурта.
Але, шмат чаго перамяшалася з часам. Легенды і сапраўдныя падзеі часам
пераходзяць адное ў другое, людзі кажуць пра адныя й тыя ж падзеі не зусім
аднолькавыя рэчы. Спроба апісаць žygimont VAZA-ўскія падзеі застанецца
менавіта спробай.
Адзначу адразу,
што ўзяўся я рабіць ня жыцьцяпіс Сяргея «Скрыпы» Скрыпнічэнкі, а менавіта
жыцьцяпіс гурта žygimont VAZA, таму ўсе падзеі
асабістага жыцьця ўдзельнікаў застаюцца па-за канвой апавяданьня. З аднаго боку
гэта ня зусім верна. Аднак, паўтаруся, апісаньне ЎСЯГО, ШТО АДБЫЛОСЯ можа
стацца сапраўдным эпасам – прынамсі паводле аб’ёму. Таму маё апавяданьне ўяўляе
сабой менавіта апрацаваны збор розных зьвесткаў, якія па-просту храналягічна
парадкуюцца.
Аднак,
паспрабуем...